20 сакавіка 2010

Кінаклубы. Актуальны спіс.

Вырашыў ізноў зрабіць актуальны спіс мінскіх кінаклубаў.
  • Формула кино
    Праэкт Антона Сідарэнкі, чалавека, які быў тварам кінаклуба "Феномены кино" да вясны 2009. Паказы праходзілі штопанядзелак а 19-ай у кінатэатры Піянер пачынаючы з верасня 2009 г. Планы былі напалеонаўскімі, у межах кінаклуба было паказана шмат цікавых сучасных расійскіх фільмаў (некаторыя з іх больш ніколі не пакажуць у кінатэатрах Беларусі), таксама была праведзена рэтраспектыва Кшыштафа Зануссі. Але зараз кінаклуб забуксвааў, часова перасталі праводзіцца сустрэчы; наколькі мне вядома, Антон рыхтуе праграму дакументальных фільмаў. Кінаклуб "Формула кіно" славіцца дастаткова цікавымі абмеркаваннямі і жаркімі спрэчкамі.

  • Феномены кино
    Пасля сыхода Антона Сидарэнкі кінаклуб "Феномены кіно" не спыніў свайго існавання, сустрэчы ладзяцца кожны аўторак а 19-ай. Сам я туды так і не завітаў, але судзячы па афішах, там можна паглядзець дастаткова цікавае большай часткай еўрапейскае кіно.

  • Кінаклуб у галерэі Шчамялёва
    Сапраўдны сацыяльны праэкт, ладзіцца аматарамі для аматараў. Я сам маю дачыненне да арганізацыі, таму не буду даваць назойлівую рэкламу. Паказы ладзяцца, часцей за ўсё, па суботах у галерэі Шчамялёва, што на Ракассоўскага 49. Інфармацыя пра паказы з'яўляецца на сайце кінаклуб.org.

  • Кінаклуб Cinemania на ФФСН БДУ
    Кінаклуб ладзіцца студэнтамі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Менавіта таму там заўсёды ёсць больш-меньш якасныя абмеркаванні, але гэтыя абмеркаванні часам вельмі падобны на семінары па філасофіі. Сустрэчы ладзяцца па пятніцах у будынку БДУ на Кальварыйскай. Спасылкі: суполка вкантакце, суполка ЖЖ

  • Студэнцкi кінаклуб БДУ на гістфаку
    Ніколі там не быў, але вось вам спасылка: суполка вкантакце

  • Кінаклуб ФЭКГ
    Толькі-толькі пачаў сваё існаванне кінаклуб ў сьценах V корпусу БДЭУ (сьвярдлова, 7). Галоўны энтузіяст гэтага кінаклуба Саша Тролік любіць амерыканскае незалежнае кіно, гэта і абумоўлівае накіраванасць паказаў :) Спасылка на суполку вкантакце

No comments:

Post a Comment