28 сакавіка 2010

На правах рэкламы.

Усе мы прызвычаліся, што Джэймс Бонд носіць гадзіннік Omega і ездзіць на Aston Martin, а ў 2012 годзе ўсе ноўтбукі будуць пад брэндам Vaio.

А французскія аніматары H5 такі зрабілі гімн пакалення кантэкстнай рэкламы і гульні GTA. Усе героі і дэкарацыі іхняга анімацыйнага фільма Logorama - гэта вядомыя брэнды і рэкламныя слоганы. Галоўны злодзей, зразумела, Рональд МакДональд. Фільм у гэтым годзе атрымаў Оскар як лепшы анімацыйны фільм.

Глядзець на vimeo на англійскай мове.

"Белая лента" Міхаэля Ханаке

Заўсёды цікава даведацца, чым жыве кінаеўропа сёння. Вось з'явілася магчымасць паглядзець фільм-пераможцу Каннскага фестывалю "Белая лента" ў Доме Кіно.

Чарговы фільм Ханаке, які па-сапраўднаму катуе гледача. Ад сябе параіў бы нічога не чытаць і не глядзець перад праглядам. Бо трактоўкі і меркаванні могуць направіць вашыя ўражанні не ў той бок (гэтыя трактоўкі з'яўляюцца толькі пасля прагляду, не падчас).

Тым, хто ўжо паглядзеў, раю пачытаць цікавую размову з рэжысёрам на сайце kinote.info.

20 сакавіка 2010

Кінаклубы. Актуальны спіс.

Вырашыў ізноў зрабіць актуальны спіс мінскіх кінаклубаў.
  • Формула кино
    Праэкт Антона Сідарэнкі, чалавека, які быў тварам кінаклуба "Феномены кино" да вясны 2009. Паказы праходзілі штопанядзелак а 19-ай у кінатэатры Піянер пачынаючы з верасня 2009 г. Планы былі напалеонаўскімі, у межах кінаклуба было паказана шмат цікавых сучасных расійскіх фільмаў (некаторыя з іх больш ніколі не пакажуць у кінатэатрах Беларусі), таксама была праведзена рэтраспектыва Кшыштафа Зануссі. Але зараз кінаклуб забуксвааў, часова перасталі праводзіцца сустрэчы; наколькі мне вядома, Антон рыхтуе праграму дакументальных фільмаў. Кінаклуб "Формула кіно" славіцца дастаткова цікавымі абмеркаваннямі і жаркімі спрэчкамі.

  • Феномены кино
    Пасля сыхода Антона Сидарэнкі кінаклуб "Феномены кіно" не спыніў свайго існавання, сустрэчы ладзяцца кожны аўторак а 19-ай. Сам я туды так і не завітаў, але судзячы па афішах, там можна паглядзець дастаткова цікавае большай часткай еўрапейскае кіно.

  • Кінаклуб у галерэі Шчамялёва
    Сапраўдны сацыяльны праэкт, ладзіцца аматарамі для аматараў. Я сам маю дачыненне да арганізацыі, таму не буду даваць назойлівую рэкламу. Паказы ладзяцца, часцей за ўсё, па суботах у галерэі Шчамялёва, што на Ракассоўскага 49. Інфармацыя пра паказы з'яўляецца на сайце кінаклуб.org.

  • Кінаклуб Cinemania на ФФСН БДУ
    Кінаклуб ладзіцца студэнтамі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Менавіта таму там заўсёды ёсць больш-меньш якасныя абмеркаванні, але гэтыя абмеркаванні часам вельмі падобны на семінары па філасофіі. Сустрэчы ладзяцца па пятніцах у будынку БДУ на Кальварыйскай. Спасылкі: суполка вкантакце, суполка ЖЖ

  • Студэнцкi кінаклуб БДУ на гістфаку
    Ніколі там не быў, але вось вам спасылка: суполка вкантакце

  • Кінаклуб ФЭКГ
    Толькі-толькі пачаў сваё існаванне кінаклуб ў сьценах V корпусу БДЭУ (сьвярдлова, 7). Галоўны энтузіяст гэтага кінаклуба Саша Тролік любіць амерыканскае незалежнае кіно, гэта і абумоўлівае накіраванасць паказаў :) Спасылка на суполку вкантакце

Filmgruppe Chaos

У красавіку ў Беларусь зноў завітаюць цікавыя фільмаробы з Германіі - група Chaos. Яны - сапраўдныя вар'яты, бо ў нашыя часы лічбавых тэхналогій працуюць з 8мм кінастужкай Super 8. Чаму менавіта стужка? Бо стужка - гэта матэрыяльны фільм! Гэта фільм, які можна трымаць у руках, на якім можна пісаць маркерам, які можна рэзаць ці драпаць нажніцамі! Super 8 - гэта пабытовы фармат, які быў папулярным у 80-ых. Зразумела, новыя фільмы здымаюцца на чыстыя стужкі, аднак эксперыменты можна ставіць і над старымі хатнімі фільмамі, якія можна лёгка адшукаць на барахолках Германіі (блага, што Super 8 - пабытовы фармат). Працу са стужкай можна лічыць спробай вярнуцца да вытокаў.

Сайт групы Chaos на нямецкай мове тут.


Нашыя нямецкія сябры паўдзельнічаюць у шэрагу мерапрыемстваў. Найбольш цікавым з іх, на мой погляд, будзе варкшоп у акадэміі мастацтваў 5 красавіка, дзе кожны жадаючы зможа падрапаць 8мм стужку, а потым усе прысутнічыя будуць разам праглядаць вынікі эксперыментаў на экране.

Падробны расклад мерапрыемстваў апублікую бліжэй да красавіка.

Дарэчы, аматарскія здымкі на 8мм стужкі былі папулярнымі і ў СССР. Шыракавядомая ў вузкіх колах тэлеперадача "От киноавангарда к видеоарту" (otkakva.net) нават прысвяціла гэтай падзее выпуск пад назвай "Домашнее кино", раю паглядзець. А шчэ ў мяне ёсць 2 аматарскія кінакамеры з тых часоў, адна з іх якраз фармату Super 8. Плёнка шчэ выпускаецца, але кашуте шмат, ды і ў нас нідзе не набудзеш яе...