20 сакавіка 2010

Filmgruppe Chaos

У красавіку ў Беларусь зноў завітаюць цікавыя фільмаробы з Германіі - група Chaos. Яны - сапраўдныя вар'яты, бо ў нашыя часы лічбавых тэхналогій працуюць з 8мм кінастужкай Super 8. Чаму менавіта стужка? Бо стужка - гэта матэрыяльны фільм! Гэта фільм, які можна трымаць у руках, на якім можна пісаць маркерам, які можна рэзаць ці драпаць нажніцамі! Super 8 - гэта пабытовы фармат, які быў папулярным у 80-ых. Зразумела, новыя фільмы здымаюцца на чыстыя стужкі, аднак эксперыменты можна ставіць і над старымі хатнімі фільмамі, якія можна лёгка адшукаць на барахолках Германіі (блага, што Super 8 - пабытовы фармат). Працу са стужкай можна лічыць спробай вярнуцца да вытокаў.

Сайт групы Chaos на нямецкай мове тут.


Нашыя нямецкія сябры паўдзельнічаюць у шэрагу мерапрыемстваў. Найбольш цікавым з іх, на мой погляд, будзе варкшоп у акадэміі мастацтваў 5 красавіка, дзе кожны жадаючы зможа падрапаць 8мм стужку, а потым усе прысутнічыя будуць разам праглядаць вынікі эксперыментаў на экране.

Падробны расклад мерапрыемстваў апублікую бліжэй да красавіка.

Дарэчы, аматарскія здымкі на 8мм стужкі былі папулярнымі і ў СССР. Шыракавядомая ў вузкіх колах тэлеперадача "От киноавангарда к видеоарту" (otkakva.net) нават прысвяціла гэтай падзее выпуск пад назвай "Домашнее кино", раю паглядзець. А шчэ ў мяне ёсць 2 аматарскія кінакамеры з тых часоў, адна з іх якраз фармату Super 8. Плёнка шчэ выпускаецца, але кашуте шмат, ды і ў нас нідзе не набудзеш яе...

No comments:

Post a Comment